Экскурсія у Страдубскі цэнтр культуры і вольнага часу

Дата: 14 ноября 2024 в 18:55, Обновлено 9 января 2025 в 19:40
102 просмотра

У рамках тэматычнага тыдня "Беларускія народныя цацкі" выхаванцы групы дзіцячага сада наведалі Страдубскі цэнтр культуры і вольнага часу. Дзеці з цікавасцю і захапленнем разглядвалі розныя народныя лялькі, якія выраблены рукамі таленавітых народных майстроў рукадзелля Шынкарэнка В.І. і Дегцярэнка В.А.. Загадчык цэнтра культуры Вольга Іванаўна расказала і паказала працэс вырабу лялькі-мотанкі, дазволіла патрымаць у руках чароўныя, самабытныя лялькі-абярэгі. Дзецям вельмі спадабалася пабываць у гасцях у цацак з беларускіх народных казак.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.