Ідэалагічная і выхаваўчая работа
Задача: удасканальванне сістэмы ідэалагічнай, сацыяльнай і выхаваўчай работы як асноўнай умовы для паспяховага фарміравання асобы маладога грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.
Рэалізацыя гэтай задачы прадугледжвае:
- фарміраванне нацыянальнай свядомасці, актыўнай грамадзянскай пазіцыі праз далучэнне да духоўных культурна-гістарычных каштоўнасцей;
- садзейнічаць стварэнню ўмоў для паспяховага навучання і паўнацэннага развіцця асобы, псіхалагічнай гатоўнасці да жыццёвага самавызначэння, пазітыўнай сацыялізацыі і адаптацыі навучэнцаў ва ўстанове адукацыі;
- арганізацыйна-метадычная і інфармацыйна-прапагандысцкая падтрымка дзейнасці грамадскіх аб’яднанняў і маладзёжных ініцыятыў, ажыццяўленне самакіраўніцкай дзейнасці вучняў у адукацыйным працэсе;
- забяспячэнне ўзаемадзеяння з сацыяльнымі інстытутамі, грамадскімі арганізацыямі па ранняй прафілактыцы правапарушэнняў і злачынстваў і выяўленне сацыяльна-небяспечнага становішча непаўналетніх;
- прапаганда здаровага ладу жыцця, стварэнне здароўезберагаючага асяроддзя.