Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

ТЫДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ Ў ГРУПЕ ДЗІЦЯЧАГА САДА

Дата: 28 сентября 2021 в 21:01
75 просмотров

У ГРУПЕ ДЗІЦЯЧАГА САДА БЫЎ ПРАВЕДЗЕНЫ ТЫДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ, ДАЛУЧАНЫ ДА ФАЛЬКЛОРНАГА СВЯТА "ДАЖЫНКІ". КОЖНЫ ДЗЕНЬ ВЫХАВАЛЬНІКІ ПРАВОДЗІЛІ РОЗНЫЯ МЕРАПРЫЕМСТВЫ, ЯКІЯ ЗНАЁМІЛІ ДЗЯЦЕЙ І ІХ БАЦЬКОЎ З НАРОДНЫМІ АБРАДАМІ І ТРАДЫЦЫЯМІ РОДНАГА КРАЮ. НА ЗАНЯТКАХ ВЫХАВАНЦЫ ПАЗНАЁМІЛІСЯ З НОВЫМІ БЕЛАРУСКІМІ СЛОВАМІ, НАРОДНЫМІ ПЕСНЯМІ І КАЗКАМІ, ВЫРАБЛЯЛІ РАЗАМ З БАЦЬКАМІ ПАДЗЕЛКІ З САДАВІНЫ І ГАРОДНІНЫ, МАЛЯВАЛІ МАЛЮНКІ "УРАДЖАЙ НАШАГА АГАРОДА". ВЫХАВАНЦЫ ВЫПЯКАЛІ КАРАВАЙ, ВУЧЫЛІ ВЕРШЫ, РАЗГЛЯДАЛІ БЕЛАРУСКАЕ НАЦЫЯНАЛЬНАЕ АДЗЕННЕ, НАВЕДАЛІ СТРАДУБСКІ ЦКД, ДЗЕ ПАЗНАЁМІЛІСЯ З ВЫРАБАМІ НАРОДНЫХ УМЕЛЬЦАЎ. ЗАКОНЧЫЎСЯ ТЫДЗЕНЬ МУЗЫЧНАЙ ЗАБАВАЙ "ДАЖЫНКІ". ВЫХАВАНЦЫ РАЗАМ З ДАРОСЛЫМІ ГУЛЯЛІ Ў БЕЛАРУСКІЯ ГУЛЬНІ, ВАДЗІЛІ КАРАГОД, СПЯВАЛІ І ТАНЦАВАЛІ. НЯПРОСТА СУЧАСНЫХ ДЗЯЦЕЙ І ДАРОСЛЫХ ЗАХАПІЦЬ НАРОДНЫМІ ЗВЫЧАЯМІ, АЛЕ НАМ ЗДАЕЦЦА, ШТО ТЫДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ ДАПАМОГ ПАКАЗАЦЬ ПРЫГАЖОСЦЬ І НЕПАЎТОРНАСЦЬ МОЎНАЙ СПАДЧЫНЫ БЕЛАРУСКАГА НАРОДА, ДАЛУЧЫЦЦА ДА ГІСТОРЫІ І КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСІ.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.