Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

ТЫДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ, ДАЛУЧАНЫ ДА ФАЛЬКЛОРНАГА СВЯТА "ДАЖЫНКІ"

Дата: 25 сентября 2020 в 20:46, Обновлено 26 сентября 2020 в 19:58
115 просмотров

З МЭТАЙ ФАРМІРАВАННЯ ЎЯЎЛЕННЯЎ ВЫХАВАНЦАЎ АБ СТАРАЖЫТНЫХ АБРАДАХ І ЗВЫЧАЯХ БЕЛАРУСАЎ, РАЗВІЦЦЯ БЕЛАРУСКАГА МАЎЛЕННЯ, ЦІКАВАСЦІ ДА НАЦЫЯНАЛЬНАЙ КУЛЬТУРЫ, ВЫХАВАННЯ БЕРАЖЛІВЫХ АДНОСІН ДА ХЛЕБА, ПРАЦЫ ХЛЕБАРОБАЎ У ГРУПЕ ДЗІЦЯЧАГА САДА З 21 ПА 25 ВЕРАСНЯ БЫЎ ПРАВЕДЗЕНЫ ТЫДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ, ДАЛУЧАНЫ ДА ФАЛЬКЛОРНАГА СВЯТА "ДАЖЫНКІ".
ВЫХАВАЛЬНІКІ ДАШКОЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ БУСЛЕНКА С.У. І РАБЯНОК В.У. ПРАВЯЛІ РОЗНЫЯ ГУТАРКІ, ЭКСКУРСІІ, ЗАНЯТКІ, НА ЯКІХ ДЗЕЦІ ПАЗНАЁМІЛІСЯ З НАЦЫЯНАЛЬНЫМІ СІМВАЛАМІ, БЕЛАРУСКІМІ НАРОДНЫМІ ЦАЦКАМІ, З СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАЙ ТЭХНІКАЙ, ПАЗНАЁМІЛІСЯ З НОВЫМІ ВЕРШАМІ, БЕЛАРУСКІМІ НАРОДНЫМІ КАЗКАМІ І ПЕСНЯМІ. ВЫХАВАНЦЫ НАВЕДАЛІ СТРАДУБСКІ ЦЭНТР КУЛЬТУРЫ І ВОЛЬНАГА ЧАСУ, ДЗЕ ШЫНКАРЭНКА В.І. ПРАВЯЛА МАЙСТАР-КЛАС ПА ВЫРАБУ ЛЯЛЬКІ-МОТАНКІ. НА ЗАНЯТКАХ "АД ЗЯРНЯТКА ДА КАРАВАЮ" ДЗЕЦІ ПАБЫВАЛІ Ў МІНУЛЫМ, ДАВЕДАЛІСЯ, ЯК ПРАЦАВАЛІ НА ЗЯМЛІ НАШЫ ПРОДКІ. ВЫЗНАЧЫЛІ, ЯК ВЫРОШЧВАЮЦЬ ЗЕРНЕ Ў СУЧАСНЫХ УМОВАХ, ПРАВЯЛІ ДОСЛЕДЫ З МУКОЙ. НА ПРАКТЫЧНЫМ ЗАНЯТКУ З ЦЕСТАМ ДЗЕЦІ З ЗАХАПЛЕННЕМ ВЫРАБЛЯЛІ РОЗНЫЯ ФІГУРКІ ДЛЯ КАРАВАЯ І СА СМАКАМ ЧАСТАВАЛІСЯ ГАРБАТАЙ З ПІРАГАМІ, ЯКІЯ ПРЫГАТАВАЛІ СВАІМІ РУКАМІ. НА ПРАЦЯГУ ТЫДНЯ ДЗЕЦІ З ЗАХАПЛЕННЕМ І ЦІКАЎНАСЦЮ ЎДЗЕЛЬНІЧАЛІ ВА ЎСІХ МЕРАПРЫЕМСТВАХ.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.